Традыцыйна ў пачатку лістапада каталікі наведваюць могілкі, каб навесці парадак і памаліцца за памерлых продкаў. Каталіцкі Касцёл заклікае людзей да памяці і шанавання памерлых. У гэтыя дні пры выкананні належных умоў можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за душу, якая знаходзіцца ў чыстцы.
У чацвер, 20 кастрычніка, падчас супольнай св. Імшы ад імя Релігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» яе Рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB прыняў ў прэнавіцыят двух кандытатаў: Міхаіла Вішнеўскага, які паходзіць з Мёраў, і Паўла Мароза з Мінску.
Браты салезіяне з Мінску ў панядзелак, 17 кастрычніка, адчынілі дзверы свайго дому для юнакоў. Там адбылася сустрэча выключна для хлопцаў. Падчас супольнай вячэры адбылася дыскусія на важныя тэмы, якія непакояць сэрца маладога мужчыны.
У панядзелак 17 кастрычніка ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы манаская супольнасць cалезіян Беларусі перажывала дзень духоўнай адновы.
«Я адчуваю яднанне з салезіянамі і салезіянамі супрацоўнікамі па ўсім свеце. Часта, гледзячы на маё пасведчанне аб уступленні ў Аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў, я адчуваю зносіны з салезіянамі і ахвярую свае пакуты дзеля выратавання моладзі! Я люблю Салезіянскую Кангрэгацыю. Я яе вельмі люблю і ніколі не забудуся ні тут, на зямлі, ні ў небе».
(бл. Александрына Марыя да Коста)
16 кастрычніка ў парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Алега Каралёва SDB. Некалькі месяцаў назад менавіта ў гэтым касцёле перад абразом Маці Божай Балеснай кс. Алег рыхтаваўся да святарскага пасвячэння.
8 − 9 кастрычніка ў мінскім салезіянскім араторыі адбылася сустрэча для хлопцаў, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтую магчымасць выкарысталі 15 чалавек з Жупран, Смаргоні, Бараўлян і Мінска.
Да хваробаў душы трэба адносіцца так жа сур’ёзна, як да хваробаў цела.