28 лютага 2021 года ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылося прыняцце ў міністранты сямі хлопцаў, якія прайшлі годную папярэднюю фармацыю. Св. Імшу цэлебраваў пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB.
8 снежня 2020 года парафія св. Яна Хрысціцеля адзначала ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята – важнае для салезіянскай парафіі, бо менавіта ў гэты дзень, 179 гадоў таму, упершыню з’явіўся араторый, калі св. Ян Боско сустрэўся з Барталамеем Гарэллі.
У парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылася пахавальная св. Імша за Валерыя Каралёва, бацьку ксяндза Алега Каралёва SDB, вікарыя парафіі і адказнага за салезіянскі моладзевы Цэнтр у Мінску.
27 верасня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.
26 верасня 2020 года адбылося юбілейнае, дваццатае, адкрыццё салезіянскага араторыя імя св. Яна Боско ў Мінску. На свята прыехалі госці з салезіянскіх парафій Смаргоні і Бараўлянаў, а таксама з іншых мінскіх парафій.
З 14 па 15 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі разважанні аб добрай смерці (РДС). Падчас рэкалекцый моладзь разважала над зайздрасцю.
Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.