16 жніўня 2015 года Салезіянская сям’я ва ўсім свеце ўрачыста адзначыла Юбілей – 200-годдзе з дня нараджэння св. Яна Боско. Святочны стол з гэтай нагоды ў Беларусі быў накрыты ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. На ўрачыстасці сабраліся прадстаўнікі ўсіх галін: святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі і канечне тыя, каму св. Ян Боско прысвяціў усё сваё жыццё да апошняха ўздыху – моладзь. Усіх разам назбіралася каля 600 члавек з усіх куткоў нашай бацькаўшчыны і з па-за яе межаў.
8 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылася ўстаноўка і асвячэнне крыжоў на вежах касцёла, які будуецца. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З 13 па 24 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску прайшоў летнік для дзяцей ад 6 да 14 гадоў пад назвай “Яны сустрэлі ксяндза Боско”. На працягу 10 дзён удзельнікі вакацый з дапамогай арганізатараў разважалі над тым, як змянілася жыццё пэўных юнакоў, якія калісьці сустрэлі на сваім жыццёвым шляху Дона Боско.
З 28 чэрвеня па 3 ліпеня адбылася 16-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка (СМЕП-16), у якой прынялі ўдзел людзі са шматлікіх куткоў Беларусі. За 6 дзён каля 170 пілігрымаў прайшлі 105 кіламетраў са Смаргоні да Будслава. Галоўнай тэмай пілігрымкі стаў дэвіз Салезіянскай Сям’і на юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска: “Як ксёндз Боска: з моладдзю, для моладзі”.
27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Я хачу, каб усе служылі Пану з ахвотаю і святою радасцю, нават падчас цяжкасцяў і д’ябальскіх спакусаў.