Шосты дзень (09.12) не падараваў ніякіх нечаканасцяў, усе, хто павінен быў перамагчы, перамаглі, прычым зрабілі гэта вельмі ўпэўнена! “FC Casual” 1:13 “АнК Кидс “; “Волат” 2:7 "Винегрет"; “Феникс 2:10 GLORIA”. Тэма гэтага дня гучала так: “Я і іншы чалавек”, а адказнай была аніматар мінскага араторыя Кацярына Мальцава.
Пяты гульнявы дзень на #КДБ5, панядзелак 07.12.2015г. Кажуць, што панядзелак цяжкі дзень, гэта не стала выключэннем і для ўдзельнікаў КДБ. Адкрывалі гульнявую праграмму "Залатая моладзь" і "Giallorossi Minsk", для "Залатой моладзі" гэта гульня была апошнім шансам зачапіцца за далейшую барацьбу ў турніры і ім гэта амаль удалося. Баявая нічыя - 3-3, "Залатая моладзь" спыняе свой удзел.
6 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско завітаў св. Мікалай. Праграма свята была падзелена на дзве часткі - першая была прысвечана дзецям, другая - моладзі.
Ксёндз Станісалаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіянаў у Беларусі. Пастырскаму служэнню на нашай Бацькаўшчыне ён прысвяціў 25 год свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў фукнцыю пробашча парафіі Св. Мацвея, што ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю Радзіму — ў Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай св. Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскую паслугу кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.
У гэту суботу ў араторыі св. Яна Боско адбыліся другія Рэальныя Гульні. Як і ў мінулы раз, каманды разыгрывалі 10 ачкоў-боскаў, каб папоўніць свой рахунак. У першай гульне "Раверыно" перамогу ў чарговы раз артымалі Чырвоныя, далей у тактычнай гульне "Кенгуру" перамаглі Белыя.
Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.