13 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей.
15 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, распачаўся чарговы сезон Рэальных гульняў.
Прапануем вашай увазе расклад катэхетычных заняткаў у парафіі Святога Яна Хрысціцеля (г. Мінск). Нагадваем аб неабходнасці рэлігійнага выхавання дзяцей і моладзі.
У араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка), з 10 па 19 ліпеня адбыліся Вакацыі з Богам для дзяцей з трэцяга па сёмы клас. Нягледзячы на тое, што шмат дзяцей ад’язджаюць на лета да бабуль у вёскі ці праводзяць свой час у іншых лагерах, было шмат маладых і прыгожых сэрцаў, якія прагнулі з карысцю правесці свой летні час і наблізіцца да Бога.
18 чэрвеня салезіяне Беларусі перажылі дзень засяроджання. Месцам правядзення дня духоўнай адновы была выбрана салезіянская супольнасць Св. Яна Боска ў Мінску.
9 чэрвеня адбылася першая прыміцыйная Імша новапрэсбітэра Артура Ляшнеўскага SDB. Імша адбылася ў мікрараёне Сухарава ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якой апякуюцца айцы марыяне і якая з’яўляецца роднай для ксяндза Артура.
Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.