З 14 па 16 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла курс салезіянскага аніматара ANIMA для юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць глыбей пазнаваць харызму св. Яна Боско і дзяліцца ёй.
9 студзеня у араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля у Мінску, адбыўся святочны калядны канцэрт “Радасная вестка” з удзелам дзяцей, падлеткаў і моладзі.
З 27 па 29 снежня 2021 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі зімовыя вакацыі для дзетак.
З 27 па 29 снежня ўдзельнікі “Савіо-клуба” які дзейнічае пры салезіянскіх парафіях у Мінску і Бараўлянах зладзілі выезд у Навагрудак.
З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.
27 лістапада рэлігійная-каталіцкая місія таварыства Святога Францішка Сальскага распачала курс анімацыі “ANIMA”, які разлічаны на актыўную моладзь, якая жадае развіваць таленты супрацоўніцтва, анімавання і таксама суправаджэння, як гэта рабіў св. Ян Боско.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі