16 студзеня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася чарговая сустрэча ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб.
У араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля, з 31 кастрычніка па 4 лістапада адбыліся восеньскія Вакацыі з Богам для дзяцей.
З 2 па 4 лістапада 2022 года ў мінскім араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыліся вакацыі з Богам для падлеткаў.
25 верасня адбыўся працяг святочнай праграмы, кульмінацыйным пунктам якой стала ўрачыстая святая Імша падзякі за стогадовую дзейнасць салезіянскага таварыства на нашых землях.
3 верасня 2022 года ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля дыякан Марк Найдзіч SDB атрымаў святарскае пасвячэнне. Сакрамэнт удзяліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
8 мая ў нядзелю Добрага Пастыра ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся абрад прыняцця кандыдатаў у міністранты. Шэсць хлопцаў прайшлі гадавую падрыхтоўку, падчас якой усведамлялі, чым ёсць Касцёл, літургія і міністранцкае служэнне. Пасля таго як будучыя кандыдаты прайшлі ўсе этапы падрыхтоўкі, яны былі ўрачыста дапушчаны да службы пры алтары і цяпер могуць выконваць некаторыя літургічныя дзеянні.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі