21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боска у г .Смаргонь адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэта мерапрыемства. Свята мела і выхаваўчую мэту: удзельнікі мелі магчымасць паразважаць над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны, абаронцы Бацькаўшчыны.
31 студзеня ўвесь салезіянскі свет адзначаў урачыстасць заснавальніка Салезіянскай сям’і, а таксама Айца і Настаўніка моладзі — святога Яна Боско.
30 студзеня, у суботу, пасля Святой Імшы а васямнаццатай гадзіне дзеці і моладзь сабраліся ў араторыі, каб адсвяткаваць разам урачысты ўспамін св. Яна Боско.
Кожны год Салезіанская сям'я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць святога Яна Боско, Смаргонь не стала выключэннем.
На працягу першай нядзелі па Вялікадні дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў з Познані пад кіраўніцтвам кс. Здзіслава Пікулы SDB разважалі над “цеснаю сувяззю паміж пасхальнаю таямніцаю Адкуплення і таямніцаю Божай міласэрнасці” праз малітву навэнны, вяночка да Божай міласэрнасці, а таксама трываючы ў малітве перад Хрыстом, прысутным у Эўхарыстычным хлебе.
Шчыра маліцеся праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і будзеце заўсёды радаснымі, вельмі радаснымі.