Завяршылася юбілейная салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь – Будслаў. У гэтым годзе СМЕП ішла да Маці Божай ужо ў дваццаты раз, таму для салезіянаў гэта пілігрымка была асаблівай. Праз шэсць дзён шляху лейтматывам чулiся ўспаміны з мінулых гадоў і малітвы падзякі за тых людзей, дзякуючы якім паўстала СМЕП. Таксама яшчэ да выхаду пілігрымкі была напісана гісторыя СМЕП, збіраліся сведчанні ўдзельнікаў, старыя фотаздымкі, атрыбутыка.
Апошні дзень пілігрымкі прымушаў СМЕПаўцаў узгадваць мінулы год, бо дождж, які распачаўся яшчэ ноччу, прыпыняўся толькі на некалькі хвілін, каб распачацца зноў.
Перадапошні дзень СМЕП сустрэў пілігрымаў вельмі халоднай раніцай пасля не менш халоднай начы. Але моладзь сагравала радасць ад хуткага спаткання з Маці Божай.
Раніца чацвёртага дня СМЕП сустрэла пілігрымаў дастаткова халодным надвор'ем і хмарамі, якія пагражалі дажджом. А распачаўся гэты дзень са спаткання з Панам на святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На гэтай Iмшы сустрэлася тры пілігрымкі: салезіянская, капуцынская з Маладзечна і Вілейская, якая сёння распачала свой шлях да Будслава.
Трэці дзень пілігрымавання да будслаўскага санктуарыя для СМЕП з'яўляецца днём, які набліжае пілігрымку да яе экватара. Тэма дня, які вёў нас у Вілейку, гучала так: "Зерне, кінутае ў добрую зямлю".
Другі дзень салезіянскай пілігрымкі распачаўся са святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Алег Каралёў SDB у войстамскім касцёле. З навукай да сабраных звярнуўся ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB. Ён адзначыў, што Езус не патрабаваў тых натоўпаў, якія хадзілі за Ім, натоўпаў невядомых, якія не разумелі, кім Ён з'яўляецца. Так і сёння няма вялікай радасці ад поўных касцёлаў, калі яны напаўняюцца людзьмі, якія не прымаюць Божую волю, а патрабуюць сваёй выгады, жадаюць мець Бога зручнага для іх. Мы павінны шукаць Бога, паглыбляючы свае веды, пазнаючы і развіваючы ў сабе дзеянне Слова Божага.
30 чэрвеня са святой Імшы распачалася юбілейная дваццатая салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка. Тэма пілігрымкі ў гэтым годзе па добрай традыцыі супадае з тэмай дэвіза салезіянскага Таварыства на бягучы год: “Святасць таксама і для цябе!”. Рэкалекцыяністам у #СМЕП20, які будзе дапамагаць маладым вернiкам разважаць над тэмай пiлiгрымкi, стаў неапрэзбiтэр Артур Ляшнеўскі SDB.
Пану Богу не падабаецца тое, што чыняць пад прымусам