На працягу тыдня салезіянская моладзь з Беларусі ўдзельнічала ў Сусветных Днях Моладзі 2016, якія адбываліся ў польскім горадзе Кракаў. Уся праграма дзён моладзі была дапасаванай да Году Міласэрнасці.
Правёўшы ноч на полі ў Бжэгах, пры кампусе місэрыкордыя, пілігрымы прачнуліся і разам з усімі распачалі дзень з малітвы гадзінкі на польскай мове. Пасля былі прыгатаванні да галоўнай святой Імшы з Папам Францішкам. Пантыфiк прыехаў на паўгадзіны раней, усе прысутныя віталі Папу гучнымі авацыямі, кожны жадаў сфатаграфаваць, зрабіць сэлфі.
Суботні дзень для салезіянскай моладзі распачаўся з катэхэзы і імшы ў салезіянскай семінарыі. Катэхэзу прамовіў ксёндз Фабіо Аттард, прадстаўнік генеральнай рады адказны за душпастырства моладзі ва ўсім свеце.
У пятніцу салезіянская група з Беларусі, карыстаючыся двухмоўем нашай краіны, прыняла ўдзел у катэхэзе для рускамоўных. Там прысутнічалі пілігрымы з Расіі, Казахстану, Узбекістану, Азербайджану, Украіны, Грузіі і іншых краін. Катэхэзу праводзіў уладыка Клементс Пікул з Саратава.
У чацьвер усе пілігрымы з Беларусі, якія прыбылі ў Кракаў на СДМ, сустрэліся з іерархамі беларускага Касцёла. Свой шлях туды накіравалі і салезiянскiя паломнікі.
Дзень серады для салезіянскіх пілігрымаў распачаўся з ранішняй святой Імшы. Пасля клерык Артур Ляшнеўскі арганізаваў і правёў вельмі цікаваю экскурсію "шляхамі Яна Паўла II". Мы мелі магчымасць пабачыць дом у якім жыў Караль Вайтыла ў маладосці, прайсціся па прыгожым Кракаўскім вулачкам якімі ён хадзіў да працы на каменаломню і ва ўніверсітэт.
Раніцай у аўторак салезіянскія пілігрымы, падсілкаваўшыся сняданнем у ласкавых гаспадароў, сабраліся на супольную малітву. Распачаўшы дзень з размовы з Панам, мы адправіліся ў Лагеўнікі, да санктуарыя Божай міласэрнасці. Таксама ў моладзі была магчымасць наведаць цэнтр святога Яна Паўла II.
Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.