У выходныя 8 і 9 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Дзяўчаты са Смаргоні, Мінску і з саміх Бараўлян, якія прынялі запрашэнне ад сясцёр салезіянак на ўдзел у сустрэчы на тэму «Адкрываю сябе», сабраліся разам у араторыі імя святога Дамініка Савіо. Праграма сустрэчы прадугледжвала як тэарытычныя, так і практычныя заняткі, а таксама духоўныя і малітоўныя моманты падагульнення і разважання.
8 − 9 кастрычніка ў мінскім салезіянскім араторыі адбылася сустрэча для хлопцаў, якія жадаюць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Гэтую магчымасць выкарысталі 15 чалавек з Жупран, Смаргоні, Бараўлян і Мінска.
7-9 кастрычніка 2016 года ў варшаўскім інспектарыяльным доме адбылася фармацыйная сустрэча салезіянаў асістэнтаў з варшаўскай інспекторыі, да якой належыць і беларуская дэлегатура — Рэлігійная Каталіцкая Місія «Таварыства св. Фрацішка Сальскага». Шэсць маладых сабратоў узялі ўдзел у гэтай сустрэчы. Трое з іх з нашай краіны: Міхаіл Радзевіч SDB, Марк Найдзіч SDB і Юрый Пашкавец SDB.
Завяршылася падарожжа беларускіх салезіянцаў прэнавіцыяў па Славакіі, завяршаем агляд тэматык, над якімі разважалі вадроўнікі, таксама вашай увазе апошнія фотаздымкі вандроўкі. Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/507-tretsyaya-zavyarshalnaya-chastka-vandro-ki-prenavitsyya-u-slavakiyu
Працягваецца падарожжа беларускіх салезіянцаў прэнавіцыяў па Славакіі, працягваем агляд тэматык, над якімі разважаюць вадроўнікі, таксама вашай увазе наступныя фотаздымкі вандроўкі. Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/504-drugaya-chastka-vandro-ki-prenavitsyya-u-slavakiyu
Працягваем публікаваць тэматыкі, над якімі разважаюць прэнавіцыі Салезіянаў Беларусі ў сваім падарожжы ў Славакіі, таксама вашай увазе фотаздымкі вандроўкі.
З 16 па 24 жніўня ў вёсцы Бердаўка (Лідскі раён) прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат пад назвай “Яны сустрэлі Езуса”, якую арганізавалі сёстры салезіянкі. На працягу 9 дзён мы разважалі над урыўкамі евангелля, у якіх жанчыны з рознымі гісторыямі жыцця сустрэлі Езуса, і як гэта змяняла іх жыццё. Штодзённыя спатканні падкрэслівалі розныя аспекты жыцця і паводзін: “Неспазнаныя (неспадзяваныя) жаданні”, “Міласэрны позірк”, “Служэнне і цішыня”, “Пакора і адвага”, “Ахвярнасць”.
Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.