Артур Ляшнеўскі SDB, член Таварыства Святога Францішка Сальскага і навучэнец салезіянскай семінарыі ў Кракаве (4 курс), дзеліцца сведчаннем надзвычайнага цуду, які адбыўся ў яго жыцці.
З 11 па 12 лютага ў Смаргоні была праведзена сустрэча для дзяўчат аб пакліканні, арганізаваная сёстрамі-салезіянкамі. На сустрэчы выказалі жаданне прыехаць дзяўчынкі з розных куткоў Беларусі, колькасць удзельнікаў склала амаль 30 чалавек.
«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў адбылася 11-12 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. На сустрэчу аб пакліканні прыехала 15 хлопцаў з Мінску, Смаргоні і Бараўлян.
З 3 па 5 студзеня ў вёсцы Жупраны (Ашмянскі раён) пры парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат, якую арганізавалі сёстры салезіянкі.
З 27 па 30 снежня ў Познані адбылася міжінспектарыяльная сустрэча салезіянскіх асыстэнтаў — семінарыстаў, якія знаходзяцца на практыцы. На сустрэчу прыехала больш за 20 асыстэнтаў, якія праходзяць практыку ў розных краінах: у Расіі, Італіі, Ірландыі, Англіі, Польшчы і Беларусі. З Беларусі на сустрэчы прысутнічала тры семінарасты: Юрый Пашкавец SDB, Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB.
12 лістапада ў Смаргоні адбылася вельмі важная і радасная падзея для ўсяго Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Дыякан Дзяніс Бразінскі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.
У чацвер, 20 кастрычніка, падчас супольнай св. Імшы ад імя Релігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» яе Рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB прыняў ў прэнавіцыят двух кандытатаў: Міхаіла Вішнеўскага, які паходзіць з Мёраў, і Паўла Мароза з Мінску.
Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.