У карыстальнікаў інтэрнэту цяпер ёсць магчымасць узгадаць момант вечных манаскіх абяцанняў салезіяніна Aртура Ляшнеўскага SDB. Адпаведнае відэа з’явілася на ютуб канале sdb.by News, якое мы правануем вашай увазе.
З 17 па 24 жніўня ў Багданаве праходзіў летнік для хлопцаў, якія жадалі паглыбіць свае адносіны з Богам. Маладыя вернікі прыехалі не толькі з салезіянскіх супольнасцяў, але таксама і з іншых парафій Беларусі. Галоўная мэта гэтага лагеру – дапамагчы хлопцам задумацца і паразважаць над уласным пакліканнем. У гэтым юнакам дапамагалі салезіяне, якія і арганізавалі гэты адпачынак.
З 16 па 24 жніўня ў Лебедзеве праходзілі чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат. Тэмай быў абраны радок з Евангелля “Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё”(Мц 6,21) . Таму на працягу гэтых дзён усе ўдзельніцы накіравалі свае намаганні на распазнаванне і пошук уласнага скарбу.
13 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве. Гэтая падзея сабрала ў Серабранцы вельмі шмат шаноўных гасцей. Прыбылі таксама і сабраты-салезіяне, а святую Імшу ў гэты дзень цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Акрамя таго святыня напоўнілася роднымі клерыка, шматлікімі сябрамі і вернікамі. Усё гэта рабіла свята вельмі ўрачыстым і прыгожым.
З 29 ліпеня па 5 жніўня сёстры салезіянкі з візітаторыі Усходняй Еўропы і Грузіі прынялі ўдзел у рэкалекцыях. Сярод іх былі і беларускія манахіні с. Люцыя, с. Валянціна, с. Вераніка і с. Дар'я.
Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага салезіянскага святара Юзафа Занеўскага SDB ганаровым крыжам Pro Ecclesia et Pontifice ("За заслугі перад Касцёлам і Папам").
24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паола Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.
Калі хочаш быць шчаслівым, трэба заслужыць гэта. Трэба мець добрае сэрца, якое будзе кахаць сяброў, якое будзе цярплівым і для непрыяцеляў, якое будзе плакаць з тымі, хто плача, якое не зайздросць шчасцю іншых і ўсім робіць дабро