24 лістапада ва ўзросце 82 гадоў адышоў у вечнасць кс. Казімір Вальчук, салезіянін, які шмат год быў місіянерам на беларускай зямлі. Кс. Казімір нёс паслугу на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі 21 год, спаўняючы абавязкі пробашча ў парафіях у Мураванай Ашмянцы, Дзятлаве і Нястанішках. З-за цяжкога стану здароў’я кс. Казімір быў вымушаны пакінуць Беларусь. Апошнія гады жыцця святар прабываў у Польшчы ў Саколуве-Падляскім, дзе і адышоў у вечнасць.
29 верасня, у парафіяльную ўрачыстасць Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, 25-годдзе манаскага жыцця адзначыў кс. Алег Жураўскі, пробашч парафіі, якой апякуюцца салезіяне.
З 12 па 18 жніўня 2018 года ў салезіянскім доме імя Пія XI ў Рыме адбылася сустрэча, якая распачала больш інтэнсіўнае прыгатаванне маладых сабратоў да вечных шлюбаў. У ёй удзельнічалі сабраты з розных краін: Албаніі, Анголы, Беларусі, Бразыліі, Гаіці, Замбіі, Італіі, Конга, Лівана і Нігерыі. Амаль усе гэтыя сабраты вучацца (альбо пачнуць навучанне) у салезіянскіх тэалагічных студэнтатах, якія знаходзяцца ў Рыме, Турыне і Мэссіне. Ад нашай краіны ў гэтай сустрэчы ўдзельнічаў Юрый Пашкавец SDB.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі, беларус Міхаіл Вішнеўскі склаў першыя манаскія абяцанні ў Таварыстве св. Францішка Сальскага. Урачыстасць адбылася ў Папрадзе (Славакія), дзе Міхаіл адбыў гадавы навіцыят, манаскі час падрыхтоўкі да абяцанняў. Варта адзначыць міжнародную разнастайнасць сёлетняга навіцыята ў Папрадзе: разам з Міхаілам, які паходзіць з беларускага города Мёры, што на Віцебшчыне, у навіцыяце быў Мікалай з Расіі і Дамінік з Чэхіі.
12 жніўня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прывіталі і павіншавалі с. Юлію Клявец FMA, якая 6 жніўня ў Рыме склала свае першыя манаскія шлюбы ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў.
З 26 ліпеня па 7 жніўня ў вёсцы Мажэйкі Пастаўскага раёна адбыўся летнік для хлопцаў ProVocatio, які традыцыйна накіраваны на духоўны ўзрост юнакоў і дапамагае ў распазнанні жыццёвага паклікання.
6 жніўня ў Рыме ў парафіі Маці Божай Надзеі восем сясцёр склалі свае першыя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі. Сярод іх была нашая сястра Юлія Клявец, якая нарадзілася ў Смаргоні, была актыўным аніматарам у Салезіянскай сям'і і, пачуўшы заклік Бога, з радасцю адказала на яго праз рашучыя крокі ў бок свайго паклікання.
Трэба каб былі укрыжаваныя разам з Езусам Хрыстом. Яго крыж з’яўляецца флагам і штандарам. Хто не хоча яго наследваць, не годзен быць яго вучнем