29 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і дырэктар мінскай салезіянскай супольнасці кс. Аляксандр Мятліцкі SDB ўрачыста адзначылі 25-годдзе свайго манаскага жыцця.
14 жніўня, ва ўспамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка, у катэдральным касцёле ў Тбілісі ў Грузіі с. Вераніка Огар з Кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі Хрысціян (салезіянка) прынесла вечныя манаскія абяцанні.
14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
12 чэрвеня ў Турыне (Італія) два сабраты з Беларусі Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB атрымалі дыяканскія пасвячэнні. Падзея адбылася ў базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў, святыні вельмі важнай для ўсіх салезіянаў, бо пабудаваў яе сам Дон Боско. Акрамя беларусаў дыяканамі таксама сталі два салезіяніна з Нігерыі, адзін з Харватыі, тры з Італіі і адзін з Індыі.
У панядзелак 7 верасня Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB падчас урачыстай святой Імшы склалі вечныя манаскія абяцанні на рукі Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Анхеля Фярнандэса Арцімэ.
Салезіянскую (семінарыйную) фармацыю можна параўнаць з дарогай, а паслугі з’яўляюцца абавязковымі крокамі на ёй для дасягнення мэты, якой ёсць святарства. Салезіянін, кандыдат да святарства, на тэалагічным перыядзе адукацыі ў семінарыі (тэалагічным інстытуце) паглыбляе свае адносіны з Касцёлам, вывучае багаслоўе, каталіцкую тэалогію, а таксама развівае любоў да Слова Божага і здольнасці прапаведавання яго сучаснаму маладому чалавеку дзякуючы гамілетыцы. Салезіяне ў гэтым моманце фармацыі пазнаюць думкі Айцоў Касцёла, усведамляюць сутнасць касцёльных дагматаў і падрыхтоўваюцца да справавання сакрамэнтаў.
11 жніўня Марк Найдзіч SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі біскупа салезiянiна Уладзіміра Фэтэкэ, апостальскага прэфекта Азербайджана.
Не веды робяць нас святымі , але дабрадзейнасць.