З 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка здзейсніла пешае паломніцтва ў Будслаў, галоўны Марыйны санктуарый Беларусі.
Раніцай пятага дня пілігрымы, сабраўшы свае рэчы, памаліўшыся, паснедаўшы і ўдзяліўшы мясцовым жыхарам бласлаўленне пілігрыма, з вясёлымі спевамі вырушылі наперад.
Чацвёрты дзень у СМЕП для пілігрымаў распачаўся са святой Імшы. У гэтым годзе ў Вілейцы сустрэлася дзве пілігрымкі: салезіянская і капуцынская.
Раніцай трэцяга дня СМЕП развітаўся з гасціннымі жыхарамі вёскі Нароч і вырушыў у шлях. Пілігрымам у гэты дзень было неабходна пераадолець 17 кіламетраў, каб дабрацца да Вілейкі.
Другі дзень салезіянскай пілігрымкі распачаўся са святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Казанне прамовіў пробашч войстамскай парафіі кс. Вадзім Сурвіла, які выказазаў жаданне прайсці гэты дзень разам з пілігрымамі.
26 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 21-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка, #СМЕП21. Маладыя людзі разам са святарамі і сёстрамі распачалі свой шлях у Будслаў.
18 мая 2019 года дзеці з парафіі Св. Яна Хрысціцеля (Мінск), якія ў гэтым годзе прынялі першую Св. Камунію, разам са сваімі бацькамі, кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB, с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA і аніматарамі наведалі базіліку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія