У выходныя 8 і 9 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Дзяўчаты са Смаргоні, Мінску і з саміх Бараўлян, якія прынялі запрашэнне ад сясцёр салезіянак на ўдзел у сустрэчы на тэму «Адкрываю сябе», сабраліся разам у араторыі імя святога Дамініка Савіо. Праграма сустрэчы прадугледжвала як тэарытычныя, так і практычныя заняткі, а таксама духоўныя і малітоўныя моманты падагульнення і разважання.
З 16 па 24 жніўня ў вёсцы Бердаўка (Лідскі раён) прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат пад назвай “Яны сустрэлі Езуса”, якую арганізавалі сёстры салезіянкі. На працягу 9 дзён мы разважалі над урыўкамі евангелля, у якіх жанчыны з рознымі гісторыямі жыцця сустрэлі Езуса, і як гэта змяняла іх жыццё. Штодзённыя спатканні падкрэслівалі розныя аспекты жыцця і паводзін: “Неспазнаныя (неспадзяваныя) жаданні”, “Міласэрны позірк”, “Служэнне і цішыня”, “Пакора і адвага”, “Ахвярнасць”.
Шостага жніўня ва ўрачыстасць Перамянення Пана ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля сабралася вялікая колькасць людзей, каб стаць сведкамі вельмі важнай падзеі — Дар’я Еўтухоўская (у мінулым выхаванка салезіянскага араторыя і гэтай парафіі, аніматар) склала першыя часовыя манаскія абяцанні. Прыняла сястру Дар’ю ў Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (сёстры салезіянкі) сястра Габрыэла Родэ FMA, адказная за візітаторыю Усходняя Еўропа-Грузія «Маці Бога».
21 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай гэтага святкавання былі словы св. Яна Боско: "Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды".
20 – 21 сакавіка 2016 года ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско адбылася сустрэча для дзяўчат. На запрашэнне сясцёр салезіянак адгукнуліся дзяўчаты з Мінску, Бараўлян і Смаргоні.
18 кастрычніка адбылася першая сустрэча для дзяўчат (8-11 кл.), якую арганізавала супольнасць Сясцер Салезіянак са Смаргоні
Езус Хрыстус узышоў да неба і сказаў: “Я іду падрыхтаваць Вам царства”. Калі мы маем царства, прыгатаванае ў небе, павінны прымаць за марнасці рэчы гэтага свту. Гэта вялікае чуцяшэнне для нас, што мы маем ужо прыгатаванае мейсца для нас.