22 красавіка ў Польшчы ў п. Гарбув адбылася сустрэча для маладых сясцёр-салезіянак. У ёй прынялі ўдзел таксама сёстры з Беларусі - с. Вераніка Огар і с. Дар'я Еўтухоўская.
Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.
1-2 красавіка ў дзятлаўскім араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані які дзейнічае пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сёстры салезіянкі праводзілі сустрэчу для дзяўчат з Дзятлава, Смаргоні, Мінска і Бердаўкі.
14 і 15 студзеня ў Мінску ў Душпастэрскім цэнтры на вуліцы Кальцова прайшла сустрэча сясцёр салезіянак. У ёй прымалі ўдзел сёстры, якія склалі часовыя шлюбы. А такіх сясцёр у візітаторыі Усходня Еўропы і Грузіі тры: сястра Наталля з Украіны, сястра Вероніка і сястра Дар’я з Беларусі.
З 3 па 5 студзеня ў вёсцы Жупраны (Ашмянскі раён) пры парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат, якую арганізавалі сёстры салезіянкі.
19 снежня ў Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, прынавіцыі, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай.
У выходныя 8 і 9 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Дзяўчаты са Смаргоні, Мінску і з саміх Бараўлян, якія прынялі запрашэнне ад сясцёр салезіянак на ўдзел у сустрэчы на тэму «Адкрываю сябе», сабраліся разам у араторыі імя святога Дамініка Савіо. Праграма сустрэчы прадугледжвала як тэарытычныя, так і практычныя заняткі, а таксама духоўныя і малітоўныя моманты падагульнення і разважання.
Малады і недысцыплінаваны чалавек заўсёды будзе нешчаслівым.