17 кастрычніка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 100-гадовага юбілею служэння салезіянаў на тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны.
Для салезіянаў, што нясуць сваё служэнне на тэрыторыі Беларусі, 2021 год асаблівы. І нагода для таго надзвычай знакавая і радасная – 100-гадовы юбілей прысутнасці салезіянскай сям’і на беларускай зямлі.
14 жніўня, ва ўспамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка, у катэдральным касцёле ў Тбілісі ў Грузіі с. Вераніка Огар з Кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі Хрысціян (салезіянка) прынесла вечныя манаскія абяцанні.
27 верасня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося святкаванне дня нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA.
23 жніўня ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні развіталіся з с.Юліяй Клевец FMA і падзякавалі ёй за два гады адданага служэння дзецям і моладзі ў харызме св. Яна Боско.
Хвала Хрысту!
Паважаныя і дарагія нашыя сёстры! Сёння, у дзень успаміну вашай заснавальніцы св. Марыі Дамінікі Мадзарэлло, дазвольце скіраваць да ўсіх вас словы самых найлепшых пажаданняў і сардэчнай падзякі за тое, што вы з намі і што раздзяляеце радасць салезіянскай харызмы!
З 11 па 22 жніўня ў Авіле (Іспанія) праходзіла фармацыйная сустрэча маладых сясцёр кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі з усёй Еўропы. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 60 сясцёр з Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Венгрыі, Албаніі, Украіны і Беларусі.
Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня.