У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах
15 снежня ўпершыню адбыўся канцэрт навучэнцаў Моладзевага цэнтра культуры i творчасцi iмя Святога Францішка Сальскага ў рамках “Музычнай гасцёўнi”.
9 снежня дзеці з араторыя святога Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, мелі магчымасць спаткацца са святым Мікалаем.
25 лістапада ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалося яно св. Імшой, пасля якой прыстуныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся канцэрт.
У араторыі імя святога Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, з 29 кастрычніка па 2 лістапада адбыліся Вакацыі з Богам. Разам з сястрой Люцыяй Бальцэвіч FMA дзеці разважалі над тэмай “Кожны можа Быць святым!".
Моладзевы цэнтр культуры і мастацтва імя Святога Францішка Сальскага шукае кіраўніка ў тэатральную студыю.
13 кастрычніка 25 год святарскай палугі на Усходзе адзначыў ксёндз Казімір Шыдэлко SDB, пробашч Бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Цэнтрам хрысціянскай традыцыі і культуры, а таксама яе сімвалам з’яўляецца святыня, касцёл. Ад моманту асвячэння і ахвяравання будынка касцёла на выключнае карыстанне рэлігійнага культа ён становіцца для вернікаў святым, Божым, сакральным месцам і аб’ектам.
Не ўсе здольныя пасціць і даваць багатую міласціну, удзельнічаць у доўгіх пілігрымках дзеля Божай хвалы, але кожны здольны любіць Бога, дастаткова толькі гэтага хацець.