З 8 па 15 мая ў бараўлянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбыліся першыя ў гісторыі супольнасці Святыя місіі, якія праводзілі ксяндзы рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц.
8 красавіка ў бараўлянскай салезіянскай парафіі імя Марыі Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях мукі нашага Пана Езуса Хрыста.
З 28 сакавіка па 1 красавіка ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыліся вясеннія вакацыі з Богам.
6 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, парафію Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, што пад Мінскам, наведаў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
30 студзеня ў бараўлянскай салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскага таварыства. Сявтую Імшу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, якога перад уваходам у касцёл парафіяне сардэчна прывіталі караваем.
16 студзеня ў араторыі св. Дамініка Савіо, якi дзейнiчае пры парафii Марыi Успамогi Хрысцiянаў у Бараўлянах, быў прадстаўлены калядны спектакль.
З 27 па 29 снежня ўдзельнікі “Савіо-клуба” які дзейнічае пры салезіянскіх парафіях у Мінску і Бараўлянах зладзілі выезд у Навагрудак.
Нараканні робяць сэрца халодным