Паказаць змесціва па тэгу: Бараўляны

У суботу 28 лістапада ў бараўлянскім араторыі была праведзена дыскатэка ў стылі “ліхія 90 - ыя” ў гонар свята ” Андрэйкі”. Святкаванне пачалося а 20 гадзіне пасля святой Імшы. На пачатку удзельнікі мерапрыемства  прайшлі фэйз кантроль выкідалы Віталіка, за тым пазнаёміліся паміж сабой з дапамогай дыджэя Насці, пасля  былі танцы пад  знакамітыя хіты дзевяностых.

Апублікавана ў Навіны

22 літапада 2015 года ва ўспамін сц. Цэцыліі і ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету ў Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт “Цэцыліяда”. Музычнае свята ўжо другі год запар збірае дзяцей, моладзь і дарослых у араторыі імя св. Дамініка Савіо, каб са св. Цэцыліяй славіць Бога і павіншаваць нашых харыстаў і музыкаў з прафесійным святам.

Хтосьці з музыкантаў і спевакоў кожны дзень сваім спевам і ігрой узбагачае св. Імшу. Хтосьці – прыходзіць штонядзелю на гадзіну раней, каб адрэпеціраваць песні, якімі хор далучаецца да св. Літургіі. Тады Эўхарыстыя становіцца больш урачыстай, а спеў спрыяе ўмацаванню малітоўнага духу і сам з’яўляецца малітвай.

Сёлета ў канцэрце прымала ўдзел шэсць выканаўцаў. Сваёй глыбінёй і гарманічнасцю запомнілася выкананне Юрыем Пагарскім песні Булата Акуджавы “Малітва”. Гэта была сапраўдная размова з Богам.  Нікога не пакінуў абыякавым мілагучны і чысты голас Ксюшы Васілеўскай з песняй “Мама” і энергічныя і задуменныя выступленні Яны Козел, Ангеліны Вільтоўскай, Вікі Несцяровіч. Самыя малодшыя ўдзельнікі напоўнілі залу шчырым праслаўленнем Хрыста Валадара спевам “Ты – наш Цар!” А парафіяльны дзіцячы хор, які дзейнічае другі год, але свае публічныя выступленні пачаў толькі гэтай восенню, падарыў нам засяроджанне са спевам “Малюся за цябе, Беларусь” і гучнае вясёлае праслаўленне Бога пад гітару і там-тамы з песняй “Пахвалёны будзь, Пане наш!”.

Завяршыўся гэты канцэрт словамі падзякі музыкантам і спевакам і пажаданнямі Божага благаслаўлення і апекі св. Цэцыліі ва ўсіх музычных (і не толькі) справах . У шэры восеньскі дзень так цудоўна было апынуцца ў свеце музыкі і спеваў.  Спадзяемся, што такія канцэрты стануць добрай традыцыяй у нашай парафіі.

Тэрэса Клімовіч

Апублікавана ў Навіны

Чарговы квартальны дзень духоўнай адновы для салезіянаў прайшоў 9 лістапада 2015 года ў Бараўлянах. У сустрэчы удзельнічалі 16 салезіянаў з усёй Беларусі. Гэты час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі салезіянамі дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Сустрэча, якая паміж іншым была прысвечана супольнай малітве за памерлых сабратоў, распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта і малітвай святога Ружанца за памерлых салезіянаў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі і быўшай усходняй салезіянскай акругі. Паводле салезіянскай традыцыі адарацыя закончылася малітвамі аб ласцы добрай смерці. Найважнейшым момантам сустрэчы была цэлебрацыя Эўхарыстыі, пасля якой Яго Эксцэленцыя Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прамовіў да сабратоў канферэнцыю на тэму законнай еднасці. Асновай для разважанняў стаў Дэкрэт ІІ Ватыканскага Сабору PRESBYTERORUM ORDINIS (Пра служэнне і жыццё прэзбітэраў). Кс. Біскуп засяродзіў свае разважанні асаблівым чынам на 8 параграфе гэтага дэкрэту. У сваіх разважаннях ен падкрэсліў важнасць у першую чаргу духоўнага аспекту святарскай еднасці, а таксама людзкога, які можа праяўляцца ў розных формах. Біскуп пажадаў, каб салезіянская супольнасць у Беларусі не згубіла сваёй мэты, але каб у адзінстве з лакальным Касцелам працавала для збаўлення людзкіх душаў, асабліва маладых людзей. А таксама каб кожны з сабратоў заўседы знаходзіў момант для кантэмпляцыі, якая будзе праяўляцца ў рэгулярнай супольнай малітве, братэрскай сутрэчы і супольным адпачынку.

Дні духоўнай адновы для салезіянаў у Беларусі праходзяць адзін раз у квартал. Наступная такая сустрэча адбудзецца ў лютым 2016 года ў Дзятлаве.

                                                                                             Салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч

Апублікавана ў Навіны

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB.

Апублікавана ў Навіны

З 28 чэрвеня па 3 ліпеня адбылася 16-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка (СМЕП-16), у якой прынялі ўдзел людзі са шматлікіх куткоў Беларусі. За 6 дзён каля 170 пілігрымаў прайшлі 105 кіламетраў са Смаргоні да Будслава. Галоўнай тэмай пілігрымкі стаў дэвіз Салезіянскай Сям’і на юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска: “Як ксёндз Боска: з моладдзю, для моладзі”.

Апублікавана ў Навіны

24 мая 2015 года ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) адзначыла яшчэ некалькі падзей. Акурат на гэты дзень  прыпадала адпустовая для бараўлянскай парафіі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Наступнай падзеяй, якая адкрыла новую старонку ў гісторыі салезіянскай Сям'і ў Беларусі, стала заснаванне новай салезіянскай супольнасці св. Дамініка Савіа. Дырэктарам супольнасці быў прызначаны кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Апублікавана ў Навіны

 10 мая 2015 года ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў) адбылося свята  прысвечанае ўспаміну св. Дамініка Савіо. На гэтае невялічкае свята сабраліся дзеці і моладзь не толькі з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 16 з 16

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Той, хто не чувае, рызыкуе, што не будзе збаўлены, таму што яму не хапае часу, або волі, альбо Божай ласкі.

Св. Ян Боско