29 студзеня салезіянская сям’я Бараўлянаў урачыста адзначыла успамін святога Яна Боско. Падрыхтоўка да свята распачалася загадзя: на працягу дзевяці дзён парафіяне маліліся навэннай да святога апостала моладзі. Напярэдадні свята у суботу 28 студзеня адбылося адмысловае набажэнства “Транзітус” - гэта значыць пераход душы святога Яна Боско ад зямнога жыцця да Нябеснага Валадарства. Падчас гэтага набажэнства вернікі маліліся і разважалі над апошнімі момантамі жыцця святога.
11 снежня ў Бараўлянах адбудзецца калядная аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з медыкамі і медычным персаналам.
21 лістапада ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася чарговая сустрэча ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне асабістых кампетэнцый кансэкраваных асоб.
З 31 кастрычніка па 4 лістапада ў Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся восеньскія вакацыі з Богам пад назвай "Праз радасць у святасць".
18 кастрычніка ў Бараўлянах адбыўся дзень духоўнага засяроджання для сабратоў салезіянаў і сясцёр салезіянак, якія працуюць у Беларусі.
У Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся вакацыі з Богам пад назвай "Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу". Вакацыі праходзілі ў два туры з 13 па 17 чэрвеня і з 11 па 15 ліпеня.
Без цярпення не можам стаць святымі.