У трэці і завяршальны дзень Don Bosco Youth Fest раніцай моладзь сустрэлася ў касцёле на супольную малітву. Прывітаўшыся з Панам у святыне, удзельнікі і парафіяне перайшлі на вуліцу, дзе на палявым алтары адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
З сумам паведамляем, што сёння адышоў у вечнасць бацька біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB Гендрых Яшэўскі.
27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі.
Віншаванні з Божым Нараджэннем дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупавага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB
16 чэрвеня ў Смаргоні Салезіянская сям’я Беларусі адзначыла дзень адзінства. На святкаванне прыбыло шмат людзей з усёй краіны: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дзеці, моладзь і шматлікія вернікі з усіх салезіянскіх пляцовак. Ганаровымі гасцямі на свяце сталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама ксёндз Юзаф Занеўскі SDB, які распачынаў салезіянскую справу ў Беларусі і які якраз у гэтыя дні святкаваў саракавую гадавіну святарства.
Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы