25 верасня парафіяльны моладзевы гурт "Небасхіл" наведаў гарадскі пасёлак Бялынічы, дзе адбылася ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай.
Шостага жніўня ва ўрачыстасць Перамянення Пана ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля сабралася вялікая колькасць людзей, каб стаць сведкамі вельмі важнай падзеі — Дар’я Еўтухоўская (у мінулым выхаванка салезіянскага араторыя і гэтай парафіі, аніматар) склала першыя часовыя манаскія абяцанні. Прыняла сястру Дар’ю ў Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (сёстры салезіянкі) сястра Габрыэла Родэ FMA, адказная за візітаторыю Усходняя Еўропа-Грузія «Маці Бога».
16 ліпеня адбылася вельмі важная і радасная падзея для салезіянскай сям’і і ўсяго каталіцкага Касцёла, бо на аднаго працаўніка на ніве Панскай у нашай Бацькаўшчыне стала больш. Прыгожым суботнім ранкам, падчас урачыстай Святой Імшы, якая адбывалася ў будынку новага касцёла ў Серабранца, дыякан Алег Каралёў SDB склаў святарскія абяцанні на рукі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
Сустрэўся ксёндз Анхель таксама і з іерархамі Беларускага Касцёла. Прывітаць галоўнага кіраўніка салезіянскага таварыства прыехалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, які дарэчы таксама з’яўляецца прадстаўніком салезіянскага таварыства.
21 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай гэтага святкавання былі словы св. Яна Боско: "Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды".
Не пакідаем душы ў небяспецы і цяжкасцях. Молімся з даверам і Бог дасць дапамогу, якую абяцаў тым, хто працуе Яго на карысць.