Кожны год 31 студзеня Салезіанская Сям'я ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць святога Яна Боско. 27 студзеня 2018 года свята адзначылі салезіяне з Мінска.

Апублікавана ў Навіны

Віншаванні з Божым Нараджэннем дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупавага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB

Апублікавана ў Навіны

11 снежня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, што знаходзіцца ў Бараўлянах, прайшла аплаткавая сустрэча салезіянскай сям’і, на якую былі запрошаны святары, сёстры, іх бацькі і салезіяне супрацоўнікі. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Апублікавана ў Навіны

27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі Маці Івон Рэнгуа. Прыляцела яна з Рыму. У аэрапорце паважаную госцю чакалі яе духоўныя дочкі разам з  с.Габрыэлай Родэ, адказнай за сясцёр салезіянак у візітаторыі, а таксама біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB, якія, нягледзячы на актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, прыбылі прывітаць сястру Івон і суправадзіць яе ў Бараўляны.

Апублікавана ў Навіны

13 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве. Гэтая падзея сабрала ў Серабранцы вельмі шмат шаноўных гасцей. Прыбылі таксама і сабраты-салезіяне, а  святую Імшу ў гэты дзень цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Акрамя таго святыня напоўнілася роднымі клерыка, шматлікімі сябрамі і вернікамі. Усё гэта рабіла свята вельмі ўрачыстым і прыгожым. 

Апублікавана ў Навіны

17 чэрвеня ў Дзятлаве беларуская салезіянская сям’я адзначала Дзень Адзінства. Традыцыйна гэта свята адзначаюць у дзень нараджэння генеральнага настаяцеля або яго намесніка на мясцовым узроўні. У Беларусі такім намеснікам з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які адзначае свой дзень нараджэння 21 чэрвеня. Таму ўжо па добрай традыцыі ў першы месяц лета салезіяне Беларусі збіраюцца ў адным з месцаў сваёй прысутнасці, каб разам адзначыць Дзень Адзінства. 

Апублікавана ў Навіны

20 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. На гэтым свяце адбылася яшчэ адна значная падзея – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адзначыў 25-годдзе манаскага жыцця.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі ў адносінах да сябе.

Св. Ян Боско