Для сусветнай супольнасці Салезіянскай сям'і ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі мае асаблівае значэнне, бо Марыя з’яўляецца апякункай усёй салезіянскай дзейнасці, якая распачалася 8 снежня з простай малітвы "Вітай, Марыя".
Салезіяне ксяндза Боско з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у святкаванні 100-годдзя прысутнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
29 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і дырэктар мінскай салезіянскай супольнасці кс. Аляксандр Мятліцкі SDB ўрачыста адзначылі 25-годдзе свайго манаскага жыцця.
23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў 19 вернікаў прынялі сакрамэнт Канфірмацыі, які ўдзяліў ксёндз біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам з ім канцэлебравалі св. Імшу кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэлегат салезіянаў на Беларусі, і кс. Казімір Шыдэлко SDB, пробашч парафіі.
У нядзелю 9 мая ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбылася святая Імша падзякі за 80 гадоў жыцця і ахвярнае служэнне ксяндза Юзафа Занеўскага, салезіяніна. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У нядзелю, 2 мая, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў салезіянскай парафіі святога Мацвея ў Раўбічах.
Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш, тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.