Паказаць змесціва па тэгу: Генеральны Настаяцель

Прадстаўляем Вашай увазе Дэвіз салезіянскай сям'і на 2017 год - штогадовае пасланне Генеральнага Настаяцеля кс. Анхеля Фернандэса Арцімэ SDB. У гэтым годзе ён гучыць так: "Мы сям'я. Кожны дом - школа Жыцця і Любові".

Апублікавана ў Відэа

Генеральны настаяцель Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB напрыканцы візіту ў Беларусь у інтэрв’ю распавёў аб сваіх уражаннях падчас прыбывання ў нашай краіне. 

Апублікавана ў Інтэрв'ю

Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фернандэс Арціме SDB наведаў Беларусь. У пятніцу 08.07.2016 г. а дзявятай гадзіне вечара ён прыляцеў у аэрапорт Мінск-2.

У другой палове дня ў суботу ксёндз Генерал з усімі сабратамі накіраваліся ў Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Беларусі “Панскі Маёнтак - Сула”. Там іх чакала экскурсія, і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі Беларусі. Комплекс знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы, ёсць невялічкае возера, лес, усё тое чым так славіцца беларуская прырода.

Сустрэўся ксёндз Анхель таксама і з іерархамі Беларускага Касцёла. Прывітаць галоўнага кіраўніка салезіянскага таварыства прыехалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, які дарэчы таксама з’яўляецца прадстаўніком салезіянскага таварыства.

Субота, 09 Ліпень 2016 11:13

Сустрэча з Радай Дэлегатуры

Пасля Святой Імшы ксёндз Генерал сустрэўся з радай дэлегатуры, таксама на гэтым спатканні прысутнічаў Інспектар з Польскай інспекторыі ксёндз Анджэй Вуйчык SDB, секратар ксёндз Дарэк Мікалайчык SDB.

Раніцай у суботу ў Бараўлянскай капліцы Ксёндз Генерал разам з усімі сабратамі салезіянамі цэлебраваў Святую Імшу. Вельмі важны і кранальны момант, у стылі Святога Яна Боско, кожную сваю справу распачынаць з супольнай малітвы.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Рэкалекцыі — гэта цудоўны сродак, каб разарваць пэўныя сувязі і нездаровае сяброўства.

Св. Ян Боско