У другой палове дня ў суботу ксёндз Генерал з усімі сабратамі накіраваліся ў Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Беларусі “Панскі Маёнтак - Сула”. Там іх чакала экскурсія, і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі Беларусі. Комплекс знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы, ёсць невялічкае возера, лес, усё тое чым так славіцца беларуская прырода.

Сустрэўся ксёндз Анхель таксама і з іерархамі Беларускага Касцёла. Прывітаць галоўнага кіраўніка салезіянскага таварыства прыехалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі SDB, які дарэчы таксама з’яўляецца прадстаўніком салезіянскага таварыства.

Пасля азнаямлення са справамі салезіянскай сям’і на Беларусі Ксёндз Анхель сустрэўся з усімі сабратамі дэлегатуры. Была паказана мультымедыйная прэзентацыя пра Гісторыю Салезіянскай Сям'і на Беларусі, падрыхтаваная моладдзю.

Субота, 09 Ліпень 2016 11:13

Сустрэча з Радай Дэлегатуры

Пасля Святой Імшы ксёндз Генерал сустрэўся з радай дэлегатуры, таксама на гэтым спатканні прысутнічаў Інспектар з Польскай інспекторыі ксёндз Анджэй Вуйчык SDB, секратар ксёндз Дарэк Мікалайчык SDB.

Раніцай у суботу ў Бараўлянскай капліцы Ксёндз Генерал разам з усімі сабратамі салезіянамі цэлебраваў Святую Імшу. Вельмі важны і кранальны момант, у стылі Святога Яна Боско, кожную сваю справу распачынаць з супольнай малітвы.

У пятніцу 8-га ліпеня, вечарам у міжнародным аэрапорце “Мінск-2” прызямліўся самалёт, на борце якога знаходзіўся Генеральны Настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Беларуская салезіянская сям’я вось ужо амаль паўгода рыхтавалася да гэтага моманту, калі нага дзясятага паслядоўніка Ксяндза Боско зробіць крок на нашай зямлі. Прывітаць ксяндза Анхеля ў аэрапорт прыехала дэлегацыя на чале з рэгіянальным настаяцелям таварыства Святога Францішка Сальскага на Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB і біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

Прадстаўляем вашай увазе афіцыйную праграму Дня Адзінства Салезіянскай Сям'і з удзелам Генеральнага настаяцеля Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB, які адбудзецца 10 ліпеня 2016 года ў Мінску (Супольнасць Св. Яна Боско) Крыніца: http://sdb.by/artykuly/228-vizit-generalnaga-nastayatselya-belarus

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі маеце калючкі, з’яднайце іх з тымі, якія ёсць у кароне Езуса

Св. Ян Боско