Генеральны настаяцель Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Анхель Фернандэс Арцімэ SDB напрыканцы візіту ў Беларусь у інтэрв’ю распавёў аб сваіх уражаннях падчас прыбывання ў нашай краіне.
Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фернандэс Арціме SDB наведаў Беларусь. У пятніцу 08.07.2016 г. а дзявятай гадзіне вечара ён прыляцеў у аэрапорт Мінск-2.
Раніцай у панядзелак Генеральны Настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фернандэс Арцімэ SDB развітаўся з нашай краінай і адляцеў у Рым.
Пасля завяршэння Святой Імшы і бласлаўлення распачалася святочная праграма падрыхтаваная моладдзю.
Усім прысутным было прапанавана падзяліцца на чатыры каманды і адправіцца ў імправізаваную вандроўка на самалёце. Праз вясёлыя спевы, бансы і гульні, а таксама з дапамогай вядучых быў раскрыты дэвіз салезіянскай сям’і на бягучы год: “З Езусам, разам перажываем прыгоду Духа Святога”.
А 15.00 у Мінску распачаўся Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і. Гэта штогадовая сустрэча традыцыйна звязана з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская сям’я ў Беларусі адзначае яго ў дзень нараджэння дэлегата кс. Віктара Гайдукевіча SDB, але ў гэтым годзе ён быў перанесены з нагоды візіту Генеральнага настаяцеля.
Раніцай у нядзелю Ксёндз Анхель сустрэўся з прадстаўнікамі Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Салезіяне супрацоўнікі, аніматары, суполка "Адкрытыя сэрцы" даўно чакалі гэтага моманту і рыхтаваліся да яго.
Распачаўся Дзень Панскі для салезіянскай сям'і на Беларусі супольнай малітвай з Генеральным Настаяцелем кс. Анхелем Фярнандэсам Арцімэ SDB.
Усе нашы здольнасці і намеры, уся наша праца і цярпенні, усе намаганні будуць мець сэнс толькі тады, калі мы будзем рабіць гэта на хвалу Бога