КСЁНДЗ БОСКО ЗРАБІЎ БЫ ТОЕ САМАЕ “Думка пра тое, што мой сабрат салезіянін чакае да позняга вечара, пакуль малады чалавек не вернецца з працы, каб яму і іншым двум выхавацелям прапанаваць вячэру, як сапраўдны брат альбо бацька, кранула мяне. Я сказаў сабе: «Ксёндз Боско ўчыніў бы тое самае»”.
“Няхай мной ва ўсім кіруе любоў і лагоднасць Францішка Сальскага”, - такое рашэнне прыняў дон Боско на пачатку свайго святарскага жыцця. Салезіянская педагогіка атрымала сваё імя менавіта дзякуючы Францішку Сальскаму.
“Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4)
Мая дарагая моладзь, радасць з'яўляецца галоўнай рысай хрысціянскага жыцця.
Сардэчна вітаю кожнага з вас на пяці кантынентах: вас, моладзь "салезіянскага свету", і тых, хто атрымае праз вас гэтае пасланне.
(ANS - Рым) Папа Францішак меў вялікае жаданне прысутнічаць на 28-ай Генеральнай капітуле салезіянаў, якая адбылася на Вальдокко (Турын), у месцы, дзе святы Ян Боско змог стварыць сапраўдную школу святасці.
Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ запісаў відэазварот-слоўка адмыслова для салезіянскай Беларусі. З вялікай радасцю і гонарам дзелімся з вамі гэтым айцоўскім настаўленнем.
(ANS - Рым) – Генеральны настаяцель салезіянскага таварыства ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ заклікае салезіянаў па ўсім свеце да малітвы надзвычайнай Навэннай да Марыі Успамогі Хрысціянаў. Кс. Анхель запрашае аднавіць, як гэта рабіў ксёндз Боско, прысвячэнне салезіянскай сям’і апецы Найсвяцейшай Панны ў часы выпрабаванняў і пакут праз пандэмію каранавіруса.
Калі чыніш дабро ці змагаешся са спакусамі, даверся Марыі, каб быць гатовым на прыніжэнне, патаптанне чалавечай годнасці і, таксама, на цярпенне