У чацвер, 20 кастрычніка, падчас супольнай св. Імшы ад імя Релігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» яе Рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB прыняў ў прэнавіцыят двух кандытатаў: Міхаіла Вішнеўскага, які паходзіць з Мёраў, і Паўла Мароза з Мінску.
«Я адчуваю яднанне з салезіянамі і салезіянамі супрацоўнікамі па ўсім свеце. Часта, гледзячы на маё пасведчанне аб уступленні ў Аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў, я адчуваю зносіны з салезіянамі і ахвярую свае пакуты дзеля выратавання моладзі! Я люблю Салезіянскую Кангрэгацыю. Я яе вельмі люблю і ніколі не забудуся ні тут, на зямлі, ні ў небе».
(бл. Александрына Марыя да Коста)
16 кастрычніка ў парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Алега Каралёва SDB. Некалькі месяцаў назад менавіта ў гэтым касцёле перад абразом Маці Божай Балеснай кс. Алег рыхтаваўся да святарскага пасвячэння.
29 верасня ў смаргонскай парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбылася адпустовая ўрачыстасць. Цэлебрацыю галоўнай святой Імшы ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
18 верасня ў вёсцы Жупраны Гродзенскай вобласці адзначылі дзесятую гадавіну святарства ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB. Святарскае пасвячэнне ксёндз Віктар атрымаў 2 верасня 2006 года ў сваім родным жупранскім касцёле з рук ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе адказны за Салезіянскую сям’ю на Беларусі ўрачыста адзначаў гэты юбілей 11 чэрвеня ў Смаргоні разам з усімі сабратамі. Таму гэта сустрэча на малой радзіме ксяндза Віктара праходзіла ў больш цесным акружэнні родных, блізкіх і сяброў.
У панядзелак 12 верасня 2016 года ў Смаргоні адбылася арганізацыйная сустрэча Салезіянаў з усёй Беларусі, у якой удзельнічала 15 сабратоў. Анімаваў сустрэчу настаяцель дэлегатуры кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які ў мінулым месяцы паўторна быў прызначаны на выкананне сваёй місіі.
15 жніўня ў дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася адпустовая ўрачыстасць.
Кожны хай будзе гатовы цярпець холад і гарачыню, беднасць і пакору столькі раз, колькі патрэбна каб памножыць Хвалу Бога і здароўя вашай душы