З 7 па 12 жніўня 2017 года ў Венгрыі ў г. Эстэргам праходзіла сустрэча кіруючых органаў салезіянскіх інспекторый з рэгіёну Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы з Генеральным настаяцелем і яго радай -  так званая Visita d’Insieme.

Апублікавана ў Навіны

Дзявятага ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне каталіцкай капліцы Маці Божай Фацімскай у Бараўлянскім Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава. Апекавацца гэтай капліцай будуць сабраты-салезіяне з мясцовай супольнасці.

Апублікавана ў Навіны

17 чэрвеня ў Дзятлаве беларуская салезіянская сям’я адзначала Дзень Адзінства. Традыцыйна гэта свята адзначаюць у дзень нараджэння генеральнага настаяцеля або яго намесніка на мясцовым узроўні. У Беларусі такім намеснікам з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які адзначае свой дзень нараджэння 21 чэрвеня. Таму ўжо па добрай традыцыі ў першы месяц лета салезіяне Беларусі збіраюцца ў адным з месцаў сваёй прысутнасці, каб разам адзначыць Дзень Адзінства. 

Апублікавана ў Навіны

10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія рэалізуюць сваё пакліканне ў працы з дзецьмі і моладдзю. На сустрэчы прысутнічалі таксама святары-салезіяне на чале з рэгіянальным настаяцелем салезіянскага таварыства ў Беларусі ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB.

Апублікавана ў Навіны

20 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. На гэтым свяце адбылася яшчэ адна значная падзея – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адзначыў 25-годдзе манаскага жыцця.

Апублікавана ў Навіны

Дарагая салезіянская сям’я!
Чарговы раз мы перажываем галоўную праўду хрысціянскай веры — Уваскрасенне Езуса Хрыста. Сёння мы дзелімся з усімі людзьмі пасхальнай радасцю Яго перамогі над смерцю.
Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста з’яўляецца фундаментам нашай надзеі, якая так патрэбна ў штодзённым жыцці кожнаму веруючаму!

Апублікавана ў Навіны

Першыя ў гісторыі Беларусі Салезіянскія дні моладзі адбыліся 27-28 студзеня ў Мінску ў араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка). На Дні моладзі прыехала больш 70 маладых людзей з усёй Беларусі. Праграма сустрэчы была разлічана на два дні і ўключала ў сябе творчую духоўную працу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь, цікавую экскурсію па Мінску ў суправаджэнні гіда, святкаванне ўрачыстасці святога Яна Боско і ўдзел ва ўрачыстай святой Імшы — кульмінацыі Салезіянскіх дзён моладзі, а таксама «Дон Боско–шоў» — святочная праграма ў гонар Святога. Прамая трансляцыя з араторыя вялася на youtube-канале sdb by News.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыра маліцеся праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і будзеце заўсёды радаснымі, вельмі радаснымі.

Св. Ян Боско