Паказаць змесціва па тэгу: Ксёндз Дэлегат

25 лістапада ў Бараўлянах у парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў адбылося паседжанне пленарнага сходу Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

Апублікавана ў Навіны

У Польшчы праходзiць спатканне салезіянаў з нагоды стагоддзя са дня ўтварэння Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць таксама і Беларусь. Прадстаўніком ад нашай краіны на гэтай сустрэчы стаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.

Апублікавана ў Навіны

Другі дзень салезіянскай пілігрымкі распачаўся са святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Алег Каралёў SDB у войстамскім касцёле. З навукай да сабраных звярнуўся ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB. Ён адзначыў, што Езус не патрабаваў тых натоўпаў, якія хадзілі за Ім, натоўпаў невядомых, якія не разумелі, кім Ён з'яўляецца. Так і сёння няма вялікай радасці ад поўных касцёлаў, калі яны напаўняюцца людзьмі, якія не прымаюць Божую волю, а патрабуюць сваёй выгады, жадаюць мець Бога зручнага для іх. Мы павінны шукаць Бога, паглыбляючы свае веды, пазнаючы і развіваючы ў сабе дзеянне Слова Божага.

Апублікавана ў СМЕП

Дарагая салезіянская сям’я, жадаю падзяліцца з вамі вялікай радасцю - 30 чэрвеня ў Смаргоні на св. Імшы ў 10.00, з якой пілігрымы СМЕПа распачнуць свой шлях да Маці Божай Будслаўскай, наш сабрат Юрый Пашкавец SDB складзе вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім Таварыстве.

Апублікавана ў Навіны

24 мая ў Смаргоні распачаўся Don Bosco Youth Fest. Маладыя людзі пачалі прыбываць да моладзевага араторыя пры парафіі Святога Міхала Арханёла пачынаючы з 17 гадзiны. У гэты час пры араторыi распачалася рэгістрацыя, моладзь мела магчымасць падсілкавацца і зрабіць фотаздымкі. У хуткім часе пляц каля араторыя запоўніўся радаснымі галасамі, усмешкамі і спевамi. Удзельнікі пачалі рыхтавацца да ўрачыстай святой Імшы, з пачаткам якой афіцыйна распачаўся Don Bosco Youth Fest.

 

Апублікавана ў Навіны

14 мая ў сядзібе Апостальскай нунцыятуры ў Мінску прайшла чарговая сустрэча прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

Апублікавана ў Навіны

19 мая парафіяне і госці бараўлянскай парафіі Марыi Успамогi Хрысцiянаў сабраліся у мясцовай капліцы, каб разам падзякаваць Пану Богу за Марыю, да якой ўвесь салезіянскі свет звяртаецца як да Успамогi Хрысціянаў.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся заўсёды ажыцяўляць свае словы ў практыцы, якімі павучаеш іншых.

Св. Ян Боско