12 мая 2019 года пры Каталiцкiм моладзевым цэнтры iмя cвятога Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii святога Яна Хрысцiцеля, скончыліся трэція Рэальныя гульнi.
З 6 па 8 мая ў Шчучыне адбыліся Дыяцэзiяльныя Дні Моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На гэтым фэсце пабывалі таксама прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў са Смаргоні і Дзятлава.
З 6 па 8 мая ў Шчучыне прайшлі XXVI Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Прымалі маладых людзей разам з іх душпастырамі і кансэкраванымі асобамі айцы піяры ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай.
4 мая вучнi Моладзевага цэнтра культуры і творчасці імя Святога Францішка Сальскага, якi дзейнiчае на базе араторыя святога Дамiнiка Савiо ў Бараўлянах, прымалi ўдзел у канцэрце "Музычная гасцёўня".
5 мая Cалезіянская сям’я Смаргоні адзначыла свята св. Дамініка Савіо, выхаванца ксяндза Боско. Гэтага святога юнака з араторыя на Вальдокка часта называюць маленькім гігантам духа, таму што ён у маладым узросце дасягнуў значную ступень духоўнага жыцця і ўжо пры жыцці яго называлi святым. Дамінік Савіо з’яўляецца апекуном міністрантаў, моладзі і цяжарных жанчын.
1 мая ў араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка), адбылася сустрэча ўдзельнікаў "Савіо-клуба". Адметнасць сустрэчы ў тым, што яна была сумеснай, сабрала разам дзяцей, iх бацькоў, духавенства і аніматараў.
1 мая ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі імя святога Яна Хрысціцеля, адбыўся традыцыйны турнір па мікра-футболе ў гонар святога Дамініка Савіо для падлеткаў да 16 год.
Святыя прымаюць удзел у Божай моцы і кіруюць з Ім. Такім чынам паказваюць свету, які дабрадзейны шлях да Бога