У араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы “Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!”.
7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка.
19-20 кастрычніка 2019 года ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла агульнабеларуская сустрэча аніматараў, на якую сабаралося амаль 30 чалавек.
13 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылося свята восеньскіх імяніннікаў для дзяцей.
12 і 13 кастрычніка ў араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах адбылося ўрачыстае адкрыццё новага сезона ў моладзевым і дзіцячым араторыях.
27 верасня у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, урачыста распачаўся фармацыйны год членаў суполкі “Савіо-клуб”. “Савіо-клуб” – гэта суполка для дзяцей, якія прагнуць пасябраваць бліжэй з Езусам і наследаваць шлях святасці св. Дамініка Савіо.
29 верасня ў касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля. Аднаму з іх, Міхалу, прысвечана салезіянская парафія ў Смаргоні. З гэтай нагоды вернікі Смаргоні гэты дзень адсвяткавалі вельмі ўрачыста, аддаючы пашану свайму нябеснаму заступніку. Трэба адзначыць, што прыгатаванне да гэтага дня было папярэджана 40-гадзінным набажэнствам, падчас якога розныя суполкі і прадстаўнікі парафіі маліліся перад Хрыстом у Эўхарыстыі.
Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.