29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей.
26 сакавіка рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяло другую Аратарыяду для дзяцей з 5 па 7 клас з усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі. Спаборніцтвы адбываліся ў араторыіі імя святога Яна Боско, які працуе пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла трэцюю, завяршаючую сустрэчу курса салезіянскай анімацыі ANIMA. Удзел у сустрэчы прынімалі юнакі і дзяўчаты як з салезіянскіх парафій, так і з іншых парафіяльных супольнасцяў. Мэта курса - навучыцца рэалізоўваць жаданне выхоўваць дзяцей і моладзь у салезіянскім стылі.
Салезіянская моладзь і дарослыя праз тэатральную гульню, спеў і танец распавядуць пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка, які ахвярна служыў вернікам у в. Параф’янава, што на Віцебшчыне.
З 14 па 16 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяла курс салезіянскага аніматара ANIMA для юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць глыбей пазнаваць харызму св. Яна Боско і дзяліцца ёй.
З 27 па 29 снежня 2021 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі зімовыя вакацыі для дзетак.
Мы павінны шукаць спосабы, як заваёўваць людзей і павялічваць кола сяброў у чыненні дабра. Бо наш абавязак — усім рабіць дабро.