24 лістапада ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята ў гонар святой Цэцыліі. Распачалася праграма святой Імшой, падчас якой пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлко SDB разважаў разам з дзецьмі і ўсімі прысутнымі аб тым, якім Езус Хрыстус з’яўляецца Валадаром. Падчас разважанняў дзеці маглі паспрабаваць сябе ў ролі кіраўнікоў каралеўства.
Святая мучаніца Цэцылія з’яўляецца ў Касцёле апякункай музыкантаў, харыстаў і касцёльных спевакоў. З гэтай нагоды ў шматлікіх парафіях ладзяцца канцэрты ў яе гонар. Не выключэннем, як i заўсёды, стала парафiя св. Мiхала Арханёла ў Смаргонi.
24 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі. У гэтым годзе ён праходзіў у нязвыклым для парафіянаў фармаце, таму што быў злучаны са святам Хрыста Валадара.
У парафіі св. Яна Хрысціцеля (г. Мінск) з 1 па 30 лістапада праходзіць конкурс адвэнтавых календароў. Усяго ў гэтым конкурсе прыняло ўдзел 13 сямей.
Галасаванне праводзіцца з 25 па 30 лістапада. ўзнагароджанне пераможцы адбудзецца 1 снежня пасля Імшы на 10:00.
17 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii св. Мiхала Арханёла, адбылося свята для дзяцей пад назвай “Кавалак хлеба = кавалак неба”, прысвечанае дню ўбогіх.
У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры мясцовай парафii св. Мiхала Арханёла, з 2 па 4 лістапада адбыліся восеньскія вакацыі з Богам, у якіх прымалі ўдзел дзеці з 2 па 7 клас. На працягу трох дзён яны разам з арганізатарамі разважалі над тэмай святасці і яе дасягнення ў паўсядзённым жыцці.
8 і 9 лістапада хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба” Мінска і Смаргоні сустрэліся ўпершыню разам, каб адпачыць і ўзбагаціцца духоўна. Гэтыя два дні сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, а таксама бліжэй пазнаёміцца з асобай св. Дамініка Савіо.
Араторый без музыкі, як цела без душы.