20 верасня 2015 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Традыцыйна свята распачалося святой Імшой а 10 гадзіне. У Касцеле сабралося шмат дзетак, якія пасля летняга адпачынку жадалі па-першае сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым - у араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі і святарамі.
Святы Ян Боско не раз паўтараў дзецям і моладзі, што “Лета – жніво для д’ябла”, таму заклікаў іх планаваць свой час так, как быць занятымі, каб не было часу рабіць грахі. Гэтаму закліку заўсёды застаецца вернай Салезіянская сям’я, якая летам не адпачывае, а старанна працуе на карысць дзяцей і моладзі.
З 13 па 24 ліпеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні праходзіў лагер для дзяцей з 6 да 14 гадоў “Вакацыі з Богам”. На працягу двух тыдняў каля 100 дзяцей разам з 30 аніматарамі i памочнікамі, кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Веранікай Блізнюк FMA, с. Валянцінай Кот FMA і дыяканам Алегам Каралёвым SDB разважалі над жыццём св. Яна Боско праз сведчанне хлопцаў, якія яго сустрэлі пры жыцці.
Праз асобаў Луіджы Камолла, Філіпа Рынальдзі, Луіджы Арыёнэ, Міхала Руа, Яна Баціста Франчэзіо, Барталамео Гарэллі і іншых дзеці вучыліся быць радаснымі, дасягаць сваіх мэтаў, быць адной сям’ёй у Хрысце, пазнаваць сябе, распазнаваць сваё пакліканне і імкнуцца да святасці. Прыклад гэтых хлопцаў паказаў удзельнікам лагеру, як ксёндз Боско змяніў іх жыццё, як пасля сустрэчы з ім яны ўбачылі сапраўдную радасць у прабыванні з Хрыстом у Эўхарыстыі. Таму невыпадкова дэвізам лагеру былі словы “Яны спаткалі ксяндза Боско”. На працягу 10 дзён дзеці імкнуліся рабіць маленькія крокі наперад да святасці падчас штодзённай святой Імшы, вясёлых танцаў, працы ў групах і, канешне, гульняў.
За дні адпачынку кожнае дзіця магло наведаць два гурткі.Выбар быў шырокім: танцы, тэатр, беларускія сувеніры, домікі з запалак, пано з нітак і шмат іншага. Праграма прадугледжвала экскурсію ў пажарную частку, дзе дзецям прадэманстравалі і паказалі элементы працы гэтай службы. Таксама быў запланаваны выхад на прыроду, дзе дзяцей чакаў Дзень будучыні. Хлопчыкі і дзяўчынкі цешыліся магчымасці самім прыдумаць атрыбутыку і традыцыі сваёй планеты, а таксама пабудаваць карабель-дом і прадставіць танец.
У апошні дзень – Дзень удзячнасці – дзяцей і іх бацькоў чакаў развітальны канцэрт, на якім падводзіліся вынікі лагеру і гучалі словы падзякі. Вялікая радасць пануе і па сённяшні дзень у сэрцах дзяцей і ўсіх арганізатараў “Вакацый з Богам”. Арганізатары спадзяюцца, што зярняткі, якія былі пасеяны ў душах дзяцей, прынясуць багаты плён, што за гэты час яны сапраўды спаткалі Дона Боско, які зменіць іх жыццё.
Паводле: catholic.by
9 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд з усіх чатырох салезіянаскіх араторыяў на Беларусі, а менавіта з Дзятлава, Мінску, Смаргоні і Бараўлян, а таксама каманды з Беразінску, Полацку і Івянца. Як можна заўважыць, геаграфія турніру даволі шырокая.
“Вялікі дзень!
Душы ўваскрашэнне,
Уваскрашэнне праўды і дабра,
Сумленнасці, любові і натхнення,
І міласці ў вобразе Хрыста”.
Пасля святарскага пасвячэння Ксёндз Боско атрымаў некалькі цікавых прапаноў месца працы ў якасці святара. Не скарыстаўся з іх, - гэтае рашэнне было звязана з асобай ксяндза Кафассо, які пераканаў яго ўступіць у касцёльны калегіўм у Турыне.
Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.