З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэма вакацый была “ Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Марыі,гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.
Другі сезон Рэальных гульняў адкрыт! 31 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско ў Мінску пасля летняга перапынку адбыліся Рэальныя гульні. У неверагоднай барацьбе перамогу атрымала каманда "Чырвоных", якая зарабіла балы, неабходныя для будычых гульняў.
24 кастрычніка 2015 года араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў г. Дзятлава адзначыў свой першы дзень нараджэння. У святкаванні прынялі ўдзел: Дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, Рэгіянальны Настаяцель Рэлігійнай Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” Кс. Віктар Гайдукевіч SDB, салезіяне, сёстры-салезіянкі, святары а таксама прадстаўнікі араторыяў са Смаргоні, Бараўлян, Мінска.
Кожны год па добрай традыцыі Смаргонскі араторый імя св. Яна Боско адчыняе свае дзверы ў “новы сезон” навучальнага года. 3 кастрычніка моладзь сабралася на галоўную падзею свята – Святую Імшу, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, магчымасць збірацца разам, а таксама за ксяндзоў, сясцёр, супрацоўнікаў і аніматараў, якія служаць на карысць маладым.
4 кастрычніка ў смаргонскім дзіцячым араторыі адбылося традыцыйнае адкрыццё новага навучальнага года. “Прыгоды з ксяндзом Боско” распачаліся святой Імшой, пасля якой усе дзеці разам з бацькамі былі запрошаны ў араторый для далейшага працягу вандроўкі.
Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі