"Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль" (Ян 18 : 33-37).
14 лістапада, у суботу, у араторыі імя благаславёных мучанікаў з Познані ў Дзятлава адбылася музычна-забаўляльная праграма “Бульба-шоў”. Праграма была прысвечана нашай любімай агародніне – бульбе. У праграму былі ўключаны розныя па зместу і характару конкурсы, якія дазволілі прысутным не толькі пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра бульбу, але таксама садзейнічалі выхаванню цікавасці і павагі да народных традыцый, развіццю творчых здольнасцяў.
У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля святой імшы для дзяцей распачалася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў.
Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско. Адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў святары і сёстры дапамаглі удзельнікам паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні.
Вакацыі з Богам адбыліся з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско.
На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліей, а дакладней – са “Старым заветам”.
Старайся заўсёды ажыцяўляць свае словы ў практыцы, якімі павучаеш іншых.