З 5 па 6 сакавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася агульнабеларуская фармыцыйная сустрэча салезіянскіх аніматараў і кандыдатаў. Сустрэча распачалася нестандартнай інтэрактыўнай гульнёй, якую падрыхтаваў кс. Іван Огар SDB. Дзякуючы гульне, удзельнікі атрымалі вопыт ўзаемадзеяння і ўсвядомілі неабходнасць беражлівых адносін адзін да аднаго. Таксама адным з найважнейшых пунктаў фармацыі была канферэнцыя, прысвечаная дэвізу ад Генеральнага Настаяцеля салезіянскай сям’і кс. Анхэля Фернандэса Арцімэ SDB.
Стала добрай традыцыяй у араторыі імя благаславеных мучанікаў з Познані г. Дзятлава распрацоўваць праект-разважанне на Вялікі Пост. І гэты год не стаў выключэннем. “Да Езуса з ксяндзом Боско” – так гучыць тэма на Вялікі Пост 2016 года, дэвізам якога сталі словы “О Езу найцярплівейшы! Будзь міласэрны да нас!”.
Сустрэча на тэму паклікання «ProVocatio» для хлопцаў узростам ад пятнаццаці гадоў адбылася 20-21 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску. Гэта другая сустрэча з чатырох запланаваных на бягучы навучальны год. Маладыя людзі працягвалі разважаць на важныя для мужчыны і святара тэмы: «Пяць сакрэтаў сапраўднага мужчыны», «Сям’я, як асяроддзе, у якім мы расцём», «Адрозненні паміж дыяцэзіальным святаром і манахам», «LECTIO DIVINА». Яны разам маліліся — св. Імша была неад’емнай часткай кожнага дня, разам гулялі, разам разважалі над сваёй будучыняй.
21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боска у г .Смаргонь адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын. Яго ладзілі салезіяне супрацоўнікі, кандыдаты ў аніматары, памочнікі аніматараў пры дапамозе сястры Вялянціны Кот FMA і кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. Больш за 80 удзельнікаў сабралася ў араторыі на гэта мерапрыемства. Свята мела і выхаваўчую мэту: удзельнікі мелі магчымасць паразважаць над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны, абаронцы Бацькаўшчыны.
19-20 лютага ў араторыi iмя св. Яна Боско ў Мiнску (Серабранка) у другi раз прайшлi рэкалекцыi «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) для суполкi «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры араторыі. Да суполкі ў асноўным належаць бацькі дзяцей, якія прыходзяць у араторый.
Хрысціянін у кожны момант свайго жыцця павінен быць падрыхтаваны да дзвюх рэчаў: Эўхарыстыі і смерці. «А ты гатовы памерці?» — над гэтым пытаннем і не толькі разважалі ўдзельнікі рэкалекцый «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія адбыліся ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) з 13 па 14 лютага.
Вера ёсць адзіным сапраўдным суцяшэннем сярод няшчасця і гора гэтага свету. Яна сама забяспечыць нам шчасце цяпер і ў вечнасці.