23 лютага ў араторыі св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбылося свята для дзяцей. Праграма ўяўляла сабой адначасова карнавал для дзяцей перад Вялікім постам і свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.
14-15 лютага ў мінскім араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля “Савіо-клуб” разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелі цудоўны час фармацыі і адпачынку.
23 лютага ў араторыі святога Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся карнавал для дзяцей і іх бацькоў. Пасля святой Імшы ўсе жадаючыя маглі далучыцца да марскога падарожжа разам з катом Матроскіным, якое арганізавалі аніматары разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA.
23 лютага ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii Святога Мiхала Арханёла, напярэдадні Вялікага посту адбыўся традыцыйны карнавал для дзяцей. У гэтым годзе карнавал прайшоў пад назвай “Вакол свету за 80 хвiлін”.
22 лютага ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся вечар пад назвай "Пакаленне 2.0", у якім прынялі ўдзел амаль 240 чалавек.
22 лютага ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыўся карнавал для моладзі.
15-16 лютага ў Бараўлянах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў з Мінску, Смаргоні і Бараўлянаў. Аніматары разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, с. Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Юліяй Клевец FMA на працягу двух дзён разважалі над сёлетнім дэвізам салезіянскай сям’і: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.
Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці