З 3 па 4 кастрычніка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску чарговы РДС сабраў моладзь з розных куткоў Беларусі, каб разам паразважаць над тэмай  “Сэрца альбо розум”. Дарэчы, менавіта гэтая тэма была абрана не выпадкова: з яе мы пачалі загаддзя рыхтавацца да сусветных дзён моладзі, якія ў ліпені гэтага года пройдуць у Кракаве.

Апублікавана ў Навіны
Субота, 03 Кастрычнік 2015 23:11

У Дзятлава адбылося адкрыццё араторыя

3 кастрычніка гасцінна адкрыў свае дзверы для дзяцей і моладзі араторый ім. благаславеных мучанікаў з Познані ў Дзятлава.

Апублікавана ў Навіны

30 верасня падчас вячэрняй святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля развіталася з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, які завяршыў сваю душпастырскую працу і пераведзены на працу ў салезіянскую парафію ў Смаргоні. З гэтага моманту святар будзе несці сваю паслугу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Апублікавана ў Навіны
27 верасня, пад час св. Імшы-Сумы мінская парафія св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара, якому з гэтага часу належыць нясці сваю паслугу ў Серабранцы. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB перадаў усе свае паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB. З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне “супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве”.
Апублікавана ў Навіны
26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя Святога Яна Боско. Распачалося свята а 15.00  для юнакоў з 6 га па 9 клас і завяршылася а 17.00 святой Імшой. Адначасова святая Імша стала пачаткам свята для моладзі, якая крыху старэй!
Апублікавана ў Навіны

20 верасня 2015 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Традыцыйна свята распачалося святой Імшой а 10 гадзіне. У Касцеле сабралося шмат дзетак, якія пасля летняга адпачынку жадалі па-першае сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым - у араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі і святарамі.

Апублікавана ў Навіны

Святы Ян Боско не раз паўтараў дзецям і моладзі, што “Лета – жніво для д’ябла”, таму заклікаў іх планаваць свой час так, как быць занятымі, каб не было часу рабіць грахі. Гэтаму закліку заўсёды застаецца вернай Салезіянская сям’я, якая летам не адпачывае, а старанна працуе на карысць дзяцей і моладзі.

З 13 па 24 ліпеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні праходзіў лагер для дзяцей з 6 да 14 гадоў “Вакацыі з Богам”. На працягу двух тыдняў каля 100 дзяцей разам з 30 аніматарамі i памочнікамі, кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Веранікай Блізнюк FMA, с. Валянцінай Кот FMA і дыяканам Алегам Каралёвым SDB разважалі над жыццём св. Яна Боско праз сведчанне хлопцаў, якія яго сустрэлі пры жыцці. 

Праз асобаў Луіджы Камолла, Філіпа Рынальдзі, Луіджы Арыёнэ, Міхала Руа, Яна Баціста Франчэзіо, Барталамео Гарэллі і іншых дзеці вучыліся быць радаснымі, дасягаць сваіх мэтаў, быць адной сям’ёй у Хрысце, пазнаваць сябе, распазнаваць сваё пакліканне і імкнуцца да святасці. Прыклад гэтых хлопцаў паказаў удзельнікам лагеру, як ксёндз Боско змяніў іх жыццё, як пасля сустрэчы з ім яны ўбачылі сапраўдную радасць у прабыванні з Хрыстом у Эўхарыстыі. Таму невыпадкова дэвізам лагеру былі словы “Яны спаткалі ксяндза Боско”. На працягу 10 дзён дзеці імкнуліся рабіць маленькія крокі наперад да святасці падчас штодзённай святой Імшы, вясёлых танцаў, працы ў групах і, канешне, гульняў.

За дні адпачынку кожнае дзіця магло наведаць два гурткі.Выбар быў шырокім: танцы, тэатр, беларускія сувеніры, домікі з запалак, пано з нітак і шмат іншага. Праграма прадугледжвала экскурсію ў пажарную частку, дзе дзецям прадэманстравалі і паказалі элементы працы гэтай службы. Таксама быў запланаваны выхад на прыроду, дзе дзяцей чакаў Дзень будучыні. Хлопчыкі і дзяўчынкі цешыліся магчымасці самім прыдумаць атрыбутыку і традыцыі сваёй планеты, а таксама пабудаваць карабель-дом і прадставіць танец.

У апошні дзень – Дзень удзячнасці – дзяцей і іх бацькоў чакаў развітальны канцэрт, на якім падводзіліся вынікі лагеру і гучалі словы падзякі. Вялікая радасць пануе і па сённяшні дзень у сэрцах дзяцей і ўсіх арганізатараў “Вакацый з Богам”. Арганізатары спадзяюцца, што зярняткі, якія былі пасеяны ў душах дзяцей, прынясуць багаты плён, што за гэты час яны сапраўды спаткалі Дона Боско, які зменіць іх жыццё.

Паводле: catholic.by

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто давярае Марыі, той ніколі не зведае расчаравання.

Св. Ян Боско