14 лістапада, у суботу, у араторыі імя благаславёных мучанікаў з Познані ў Дзятлава адбылася музычна-забаўляльная праграма “Бульба-шоў”. Праграма была прысвечана нашай любімай агародніне – бульбе.  У праграму былі ўключаны розныя па зместу і характару конкурсы, якія дазволілі прысутным не толькі пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра бульбу, але таксама садзейнічалі выхаванню цікавасці і павагі да народных традыцый, развіццю творчых здольнасцяў.

 

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля святой імшы для дзяцей распачалася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў.

Апублікавана ў Навіны

Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско. Адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў святары і сёстры дапамаглі удзельнікам паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні.

Апублікавана ў Навіны

1 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адзначылі ўрачыстасць Усіх Святых.

Апублікавана ў Навіны

Вакацыі з Богам адбыліся  з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско.

На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліей, а дакладней – са “Старым заветам”.

Апублікавана ў Навіны

З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэма вакацый была “ Падарожжа з Марыяй па старонках Бібліі”. Усе пяць дзён дзеці знаёміліся з жыццём Марыі,гулялі ў цікавыя гульні і разважалі над Радаснымі таямніцамі Ружанца.

Апублікавана ў Навіны

Другі сезон Рэальных гульняў адкрыт! 31 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско ў Мінску пасля летняга перапынку адбыліся Рэальныя гульні. У неверагоднай барацьбе перамогу атрымала каманда "Чырвоных", якая зарабіла балы, неабходныя для будычых гульняў.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Езус, скрыты ў Эўхарыстыі, з’яўляецца, і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам.

Св. Ян Боско