24 снежня – таямнічая і ўрачыстая ноч, ноч якую чакае кожны хрысціянін. Усе збіраюцца за святочным вігілійным сталом, дзеляцца аплаткам, спяваюць калядныя спевы пасля чаго ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл на святую Імшу-Пастэрку.  Пастэрка ў дзятлаўскай святыні распачалася ад тэатральнай мініяцюры, якую падрыхтавала старэйшая моладзь і якая дазволіла кожнаму з прысутных увайсці ў святочную атмасферу Божага Нараджэння.

Апублікавана ў Навіны
Турнір па мікра – футболе “Кубак Дона Боско №5”, які праводзіцца ў араторыі імя Святога Яна Боско, у гэтым годзе даволі адметны, і не толькі з-за таго, што гэта юбілейны пяты турнір, але і таму, што да звыклай малітвы перад гульнёй далучылася таксама і невялікае слоўка па распрацаваных загадзя тэмах. Гэта надало турніру фармат футбольных рэкалекцый, пад час якіх хлопцы не толькі гуляюць у футбол, але і знаёмяцца з каталіцкай верай і салезіянскай харызмай! За кожны гульнявы дзень ёсць адказны, які сочыць за тым, каб ўсё шло належным чынам, у свой час пачыналіся гульні, былі ўсе неабходныя для матчаў рэчы, праводзіць малітву і кажа слоўкі.
Апублікавана ў Навіны

Шосты дзень (09.12) не падараваў ніякіх нечаканасцяў, усе, хто павінен быў перамагчы, перамаглі, прычым зрабілі гэта вельмі ўпэўнена! “FC Casual” 1:13 “АнК Кидс “; “Волат”  2:7 "Винегрет"; “Феникс 2:10 GLORIA”.  Тэма гэтага дня гучала так: “Я і іншы чалавек”, а адказнай была аніматар мінскага араторыя Кацярына Мальцава.

Апублікавана ў Навіны
Панядзелак, 07 Снежань 2015 18:23

"Кубак Дона Боско" - пяты гульнявы дзень

Пяты гульнявы дзень на #КДБ5, панядзелак 07.12.2015г. Кажуць, што панядзелак цяжкі дзень, гэта не стала выключэннем і для ўдзельнікаў КДБ. Адкрывалі гульнявую праграмму "Залатая моладзь" і "Giallorossi Minsk", для "Залатой моладзі" гэта гульня была апошнім шансам зачапіцца за далейшую барацьбу ў турніры і ім гэта амаль удалося. Баявая нічыя - 3-3, "Залатая моладзь" спыняе свой удзел.

Апублікавана ў Навіны

6 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско завітаў св. Мікалай.  Праграма свята была падзелена на дзве часткі  - першая была прысвечана дзецям, другая -  моладзі.

Апублікавана ў Навіны
Нядзеля, 06 Снежань 2015 18:49

Св. Мікалай адведаў Бараўляны

У нядзелю 6 снежня ў Бараўлянах адзначылі ўспамін святога Мікалая. Святкаванне распачалося святой Імшой. Пад час гаміліі прыйшоў святы Мікалай, які падарыў дзецям цукеркі і запрасіў да араторыя. У араторый ўдзельнікаў свята спаткалі анёлы, якія разам с сястрой Веранікай Огар FMA і ксяндзом Станіславам Краўчанка SDB правялі гульні і бансы.

Апублікавана ў Навіны

Моладзь прыйшла  ў араторый  вечарам 5 снежня, каб пабавіцца разам са Святым Мікалаем. Усё пачалося з Святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Працяг святкавання адбываўся ў араторыі.  Хлопцы і дзяўчаты на працягу ўсяго вечара актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Яны яшчэ лепш пазнаёміліся са Святым, каторы дапамог кожнаму  удзельніку вечара ўзяць пастанову  на адвэнт.

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.

Св. Ян Боско