З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.
27 лістапада рэлігійная-каталіцкая місія таварыства Святога Францішка Сальскага распачала курс анімацыі “ANIMA”, які разлічаны на актыўную моладзь, якая жадае развіваць таленты супрацоўніцтва, анімавання і таксама суправаджэння, як гэта рабіў св. Ян Боско.
21 лістапада ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, прайшло свята для дзяцей з нагоды ўрачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
У Смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла 3 кастрычніка адбылося адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год.
З 19 па 23 ліпеня 2021 года ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах праходзіў другі тур летніх вакацый з Богам.
З 4 па 6 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты “Савіо-клуба”, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, разам з аніматарамі, с. Юліяй Клевец FMA і кс. Алегам Каралёвым SDB адпачывалі у Смаргоні. Гэтыя дні сталі для групы добрай нагодай, каб пабыць разам, яшчэ лепш пазнаць адзін аднаго і працягваць будаваць каманду сяброў, якія імкнуцца да святасці на ўзор свайго нябеснага заступніка святога Дамініка Савіо.
20 сакавіка ў салезіянскай парафіі імя св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся першы ў гісторыі Беларусі Дзень салезіянскай духоўнасці. На гэтую сустрэчу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, прадстаўнікі салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA і аніматараў з усіх дамоў салезіянскай прысутнасці ў нашай краіне.
Смертныя, наследуйце хвалебныя шляхі святых, якія з’яўляюцца крокам хвалы і шляхам да шчасця