У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”.
Смаргонская парафія Святога Міхала Арханёла зладзіла адпачынак для дзяцей 4 -7 класаў. Канікулы праходзілі з 28 па 30 сакавіка.
Зімовыя «Вакацыі з Богам» для дзяцей праходзілі 3 - 5 студзеня ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску (Серабранка). На працягу трох дзён дзеці разам з арганізатарамі разважалі над тэмай «Святая сям’я, Касцёл і я», якая была раздзелена на тры падтэмы — тры важныя моманты ў станаўленні Святой сям’і і той, у якой жыве сучасны чалавек, у станаўленні Касцёла і месцы чалавека ў гэтых адносінах. Раскрывалася ідэя з дапамогай урыўкаў з мастацкага фільму, працы па групах, гульняў і разважанняў.
Восеньскія канікулы – традыцыйны час для дзяцей з салезіянскіх парафій на лагер з Богам. Падчас пяці дзен з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2016 года смаргонскі араторый зарганізаваў для дзетак вакацыі і прапанаваў тэму адпачынку «Дзякуй за дар сям’і».
«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 касрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боско ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!»
З 18 па 21 ліпеня ў Вайнідзенятах непадалёку ад Смаргоні адбыліся Вакацыі з Богам – 2016 для для дзяцей 5-11 класа на тэму: “Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”.
З 11 па 15 ліпеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшлі Вакацыі з Богам для дзяцей з першага па чацвёрты клас на тэму “Мама Маргарыта - Настаўніца Міласэрнасці”.
У выглядзе адкінутых, убогіх ёсць сам Збавіцель. Гэта не бедныя хлопцы просяць аб міласэрнасці, а сам Езус у выглядзе сваіх бедных. Рабі ўсё, што можаш, а Пан Бог зробіць, чаго не хапае. Ён ніколі цябе не ашукае, калі працуеш для Яго.