Паказаць змесціва па тэгу: Вакацыі з Богам

Аўторак, 07 Лістапад 2017 00:42

Бараўлянскія вакацыі з Богам

З 30 кастрычніка па 3 лістапада ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) праходзілі восеньскія вакацыі з Богам. Тэмай вакацый сталі словы “Наказы знаць, слухаць і разам гуляць”.

Апублікавана ў Навіны

З 30 кастрычніка па 3 лістапада 2017 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, праходзілі восеньскія вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 9 клас. Тэмай вакацый сталі вельмі актуальныя для сучаснага чалавека, а менавіта для дзетак, словы: “Слухай з увагай, выконвай з адвагай”.

Апублікавана ў Навіны

Сустрэчы салезіянскай моладзі Беларусі і Германіі, якія адбываліся некалькі год таму, аднавіліся. 3 31 ліпеня па 12 жніўня шаснаццаць маладых людзей з Беларусі былі запрошаны ў Мюнхен для ўдзелу ў летнім лагеры, які меў адукацыйны характар. Арганізатарамі былі кс. Віктар Гайдукевіч SDB (Беларусь), кс. Альфонс Фрыдрых SDB (Германія), настаўніца Марціна Райдэр (Германія), нямецкія медыяльныя агенцтвы St. Michael Verbund і Don Bosco Media. Яны прапанавалі моладзі адукацыйны праект на тэму «Грамадзянская мужнасць».

Апублікавана ў Навіны

З 28 па 30 ліпеня ў вёсцы Вайнідзеняты зладзілі "weekend" для старэйшай моладзі ад 18 год.

Апублікавана ў Навіны

З 25 па 28 ліпеня 2017 года ў вёсцы Вайнідзеняты праходзіў адпачынак для падлеткаў з парафіі Святога Яна Хрысціцеля горада Мінска (з 5 па 11 класы). Ён быў арганізаваны і праведзены пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і салезіянаў-супрацоўнікаў.

Апублікавана ў Навіны
Аўторак, 25 Ліпень 2017 21:56

Дзіцячы летнік адбыўся ў Смаргоні

З 10 па 21 ліпеня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбыўся дзіцячы летнік. Тэмай сёлетняга адпачынку было жыццё і асоба св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая з’яўляецца сузаснавальніцай сясцёр-салезіянак. Дзеткі кожны дзень пазнавалі адметнасці з жыцця святой, якія пазней стараліся ажыцявіць у штодзённасці.

Апублікавана ў Навіны

“Школа жыцця і любові са святой Марыяй Дамінікай Мадзарэлла” – менавіта пад такой тэмай праходзілі  летнія “Канікулы з Богам-2017” для дзяцей з 1 па 9 клас. З 10 па 20 ліпеня дзеці прыходзілі ў мінскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, каб карысна правесці свой час. На працягу двух тыдняў праз тэатральныя пастаноўкі дзеці змаглі пазнаёміцца з жыццём св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла. Кожны дзень у працах па групах дзеці разам з аніматарамі разважалі над важнымі момантамі з жыцця св. Марыі Дамінікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўдасканаліць свае таленты на розных гуртках і добра правесці свой час праз розныя гульні.  

Апублікавана ў Навіны

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе мы павінны прымаць удзел з Езусам у Яго крыжы, а нашым крыжам з’яўляецца цярпенне

Св. Ян Боско