З 25 па 28 ліпеня 2017 года ў вёсцы Вайнідзеняты праходзіў адпачынак для падлеткаў з парафіі Святога Яна Хрысціцеля горада Мінска (з 5 па 11 класы). Ён быў арганізаваны і праведзены пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і салезіянаў-супрацоўнікаў.
З 10 па 21 ліпеня ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбыўся дзіцячы летнік. Тэмай сёлетняга адпачынку было жыццё і асоба св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла, якая з’яўляецца сузаснавальніцай сясцёр-салезіянак. Дзеткі кожны дзень пазнавалі адметнасці з жыцця святой, якія пазней стараліся ажыцявіць у штодзённасці.
“Школа жыцця і любові са святой Марыяй Дамінікай Мадзарэлла” – менавіта пад такой тэмай праходзілі летнія “Канікулы з Богам-2017” для дзяцей з 1 па 9 клас. З 10 па 20 ліпеня дзеці прыходзілі ў мінскі араторый імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля, каб карысна правесці свой час. На працягу двух тыдняў праз тэатральныя пастаноўкі дзеці змаглі пазнаёміцца з жыццём св. Марыі Дамінікі Мадзарэлла. Кожны дзень у працах па групах дзеці разам з аніматарамі разважалі над важнымі момантамі з жыцця св. Марыі Дамінікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўдасканаліць свае таленты на розных гуртках і добра правесці свой час праз розныя гульні.
У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”.
Смаргонская парафія Святога Міхала Арханёла зладзіла адпачынак для дзяцей 4 -7 класаў. Канікулы праходзілі з 28 па 30 сакавіка.
Зімовыя «Вакацыі з Богам» для дзяцей праходзілі 3 - 5 студзеня ў мінскім араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску (Серабранка). На працягу трох дзён дзеці разам з арганізатарамі разважалі над тэмай «Святая сям’я, Касцёл і я», якая была раздзелена на тры падтэмы — тры важныя моманты ў станаўленні Святой сям’і і той, у якой жыве сучасны чалавек, у станаўленні Касцёла і месцы чалавека ў гэтых адносінах. Раскрывалася ідэя з дапамогай урыўкаў з мастацкага фільму, працы па групах, гульняў і разважанняў.
Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.